334

У Вільню прыязджае выстава беларускіх фатографаў «Я хачу дадому»

30.05.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

1 чэрвеня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрыццё мультымедыйна-выставачнага праекта пра Мінск «Я хачу дадому» і прэзентацыя аднайменнага  альбома.

У праекце прынялі ўдзел фатографы Караліна Палякова, Мікіта Кірыенка, Уладзімір Маляўка, Андрэй Дубінін, Максім Багдановіч, Ана Мацкевіч і Ганна Верас.

Акрамя фота Мінску беларускіх фатографаў у эміграцыі на выставе можна будзе  пачуць саўдндскейп Мінску, пабачыць AR-аб’екты, паглядзець фільм, папакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў пакою прапагандыстам у свой час) і нават… забраць Мінск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home.

Выстава працягнецца да 15-га ліпеня. 

Праект створаны на валанцёрскіх пачатках беларускім арт-гуртом Heartbreaking Performance, які базуецца ў Варшаве.

Чытайце яшчэ:

Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность

«До особого распоряжения». С 1 июня Польша закрывает движение фур из Беларуси и России через польско-белорусскую границу

Беларускую незалежную журналістку не прапусцілі ва Украіну. Перад гэтым Ecolines не пасадзіў яе ў аўтобус

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!