463 0

У Віцебску з’явілася графіці паводле здымка-пераможцы “Прэс-фота Беларусі-2010”

09.08.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Вулічны мастак Сяргей Русак з Ліды ўвасобіў фота Віктара Драчова з серыі   “Чернобыльская зона. 20 лет спустя» , якая на фотоконкурсе «Прэс-фото Беларусі-2010» атрымала Гран-пры.

На фотаздымку, зробленым у красавіку 2006 года, — жыхар вёскі Стрэлічава Хойніцкага раёна Яўген Штанюк са сваім катом.

Графіці Сяргея Русака, які працуе пад псеўданімам “Ізюм”, называецца “Дзед і кот”.

 

Графіці зробленае на сцяне будынку ў дварах па вуліцы Суворава — у гістарычным цэнтры Віцебска. Малюнак “Дзед і кот” стаў новым арт-аб’ектам, створаным у межах праекту “Гравітацыя”, які ўжо не першы раз збірае вулічных мастакоў, каб зрабіць разнастайнымі шэрыя віцебскія двары.

Каментары