3441

У Віцебску завочна асудзілі журналістаў "Белсата" Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела

11.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

Суддзя Кастрычніцкага суда Віцебска Уладзімір Царыкаў завочна прызнаў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела вінаватымі ў парушэнні парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП).

Журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела затрымалі 25 сакавіка ў Віцебску.

На журналістаў склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). 11 красавіка адбыўся суд. Журналісты на пасяджэнне прынцыпова не паехалі.

Вядома, што суддзя Кастрычніцкага суда горада Віцебска Уладзімір Царыкаў завочна асудзіў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела. Яны пакараныя штрафамі. Памер штрафаў пакуль не вядомы, але санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!