Каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве прайшоў пікет у падтрымку Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Андрэевай і іншых затрыманых журналістаў.
Падчас пікету супрацоўнікі "Белсату" і іншыя беларускія медыйшчыкі патрабавалі вызвалення Ірыны Слаўнікавай, а таксама журналістаў тэлеканалу, якія знаходзяцца за кратамі
— Мы дамагаемся павелічэння санкцый супраць тых асоб, якія адказныя за парушэнні правоў чалавека, — заявіла на пікеце дырэктар тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Спадарыня Рымашэўская-Гузы заклікала калегаў да салідарнасці, цярплівасці і надзеі.
— Іра, Каця, спадар Уладзімір Мацкевіч, Дар'я Чульцова, нашы калегі з іншых СМІ, прафесіяналы, патрыёты, адданыя справе людзі. Менавіта такіх людзей беларуская хунта — гэта нават не рэжым, гэта хунта, якая ўтрымлівае ўладу сілай пасля ганебна прайграных выбараў — садзіць за краты альбо выштурхоўвае з краіны! – заявіў намеснік дырэктара "Белсату" Аляксей Дзікавіцкі.
Беларускія журналісты перадалі петыцыю ў прадстаўніцтва Еўракамісіі.
— Мы, журналісты тэлеканала "Белсат", звяртаемся да Еўракамісіі з петыцыяй у справе ўвядзення персанальных санкцыяў супраць усіх функцыянераў і супрацоўнікаў служб, судовай і пенітэнцыярнай сістэм, датычных да пераследу незалежных медыяў у Беларусі", — было сказана ў дакуменце.
Журналістцы Кацярыне Андрэевай у ліпені прысудзілі 8 гадоў калоніі за "здраду радзіме". Прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай павінны агучыць заўтра. Пракурор запатрабаваў для яе 4 гады калоніі.
Чытайце яшчэ:
“Мне страшна ацэніць гэтыя страты колькасна”: паспрабавалі высветліць, чаму "Белсат" выдаляе праграмы Сяргея Будкіна
Да юбілею Тацяны Сапач выйшла яе вялікая кніга
Суд у Гомелі: няволя за фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры горада