НЕ - ВАЙНЕ!
867

У Турэччыне на 5 гадоў асудзілі двух журналістаў

08.05.2016 Крыніца: "Радыё Сабода"

У Турэччыне асудзілі двух журналістаў на пяць гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў разгалошваньні дзяржаўнай таямніцы.

Кан Дундар

Разам з тым суд зьняў з журналістаў абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту.

Журналісты газэты Cumhuriyet Кан Дундар і Эрдэм Гюль апублікавалі шэраг артыкулаў з абвінавачваньнямі на адрас турэцкіх вайскоўцаў аб кантрабандзе зброі ісламістам ў Сырыі.

За некалькі гадзін да абвяшчэньня прысуду ля будынка суду ў Дундара стрэлілі некалькі разоў. Ён не пацярпеў, аднак лёгка паранены ў нагу быў адзін з тэлежурналістаў.

Турэцкая паліцыя пасьля затрымала нападніка.

Гэтая справа, пазоўнікам у якой выступаў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, выклікала абурэньне праваабаронцаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!