740

У сувязі з візітам Лукашэнкі ў Гомель дом незалежнай журналісткі міліцыя ўзяла ў аблогу

21.07.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Гомелі міліцыя заблакавала ва ўласным доме журналістку-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Ларысу Шчыракову.

Ларыса Шчыракова мела намер ехаць на суд грамадскага актывіста Аляксея Раманава, а пасля — на адкрыццё з удзелам Аляксандра Лукашэнкі гарадской цэнтральнай паліклінікі.

— Маю прыватную машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, праверылі дакументы і загадалі ехаць у міліцыю, каб нібыта апытаць па нейкай справе. Я сказала, што позвы не атрымлівала, у мяне на сёння свае справы. Міліцыянты настойвалі: едзем у міліцыю альбо вяртайся дамоў. Я і вярнулася. Сарвалі ўсё мае планы, — паведаміла карэспандэнту служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Ларыса Шчыракова.

Міліцэйскія машыны дзяжурылі каля дома журналісткі да таго часу, пакуль не скончылася цырымонія сустрэчы Лукашэнкі каля новаадкрытай паліклінікі, якую будавалі ў Гомелі з 2009 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!