781

У суполцы tut.by "ВКонтакте" 96 % рэспандэнтаў заявілі, што не давяраюць нацыянальнаму тэлебачанню

03.05.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Агулам у галасаванні на 22.40 3 траўня ўзялі ўдзел 4 601 чалавек. З іх 4 419 (96 %) чалавек прагаласавалі за недавер нацыянальнаму тэлебачанню.

Апытанка была размешчаная пад спасылкаю на нататку "Сацыёлаг: нацыянальнаму тэлебачанню давярае дзве траціны насельніцтва краіны". У матэрыяле прыводзіцца выказванне дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігара Катлярова наконт даверу да СМІ.

У прыватнасці, адзначыў ён, нацыянальнаму тэлебачанню давяраюць дзве траціны насельніцтва Беларусі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!