360

У суботу адкрыюць помнік на магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску

27.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Помнік на магіле журналіста, заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая будзе адкрыты ў Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці)  31 жніўня.

Алесь Ліпай заўчасна памёр 23 жніўня 2018 года. Да першай гадавіны яго смерці родныя, калегі і сябры ўсталявалі помнік на магіле, у мястэчку Рудзенск за 40 км ад Мінска. Тут пахаваныя таксама яго маці і сястра.

Цырымонія адкрыцця помніка распачнецца 31 жніўня а 14-й гадзіне.

Грошы на помнік — 10 тысяч рублёў — сабралі на краўдфандынгавай платформе. Агулам у дабрачыннай акцыі ўзялі ўдзел 242 асобы.

Помнік стварыў беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч.