1139

У Слоніме затрымлівалі незалежных журналістак Дар’ю Сапранецкую і Юлію Ражэх

02.05.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналісткі здымалі ў горадзе тэлесюжэт, у межах якога звярнуліся па каментар у Слонімскі раённы выканаўчы камітэт. Журналісты прадставіліся і размаўлялі з чыноўнікамі.

Але ў нейкі момант падчас размовы супрацоўнікі выканкама забралі ў журналістак прэс-карты і заявілі, што затрымліваюць апошніх і будуць выклікаць міліцыю.

Журналісткі вырашылі не чакаць міліцыю і проста з’ехалі, пакінуўшы пасведчанні ў чыноўнікаў.

Фота: Facebook Дар'і Сапранецкай

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!