632

У Слоніме «за рэпост» затрымалі вядомага журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына

19.12.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, у пятніцу, 16 снежня ў Слоніме сілавікі затрымалі вядомага журналіста, краязнаўцу і пісьменніка Сяргея Чыгрына. Яго абвінавацілі ў рэпосце «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ў той жа дзень асудзілі на 7 сутак арышту.

Калегі звязваюць затрыманне Сяргея з ягонай ранейшай працай у недзяржаўных медыя.

Акрамя іншага Сяргей, аўтар шматлікіх твораў і пераможца літаратурных конкурсаў, працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра. У панядзелак стала вядома, што кіраўніцтва тэатра ўжо прыняло рашэнне звольніць Чыгрына.

Такім чынам, за кратамі ў Беларусі на дадзены момант 33 прадстаўнікі медыя.

БАЖавец Сяргей Чыгрын са Слоніма атрымаў прэмію за краязнаўчую кнігу

Журналіст, літаратар Сяргей Чыгрын выдаў зборнік вершаў “Слонімскія настроі”

Калі спыняецца час. Рэпартаж з пустой рэдакцыі “Газеты Слонімскай”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!