543

У СІЗА-1 вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

08.11.2021 Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Гэта вынікае з афиційнага адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цедрыка на зварот родных палітзняволенага.

Аказваецца, адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, але ўступілі ў сілу - 29 верасня. З ПУР быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі".

Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <...>

Раней аформлены перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату", - падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!