768

У Шклове затрымалі здымачную групу “Белсата”. Забралі тэхніку

04.08.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

У Шклове затрымалі журналістаў тэлеканала “Белсат” Станіслава Івашкевіча, Івана Мураўёва і Вольгу Ратміраву.

Як паведамляюць калегі, журналістаў затрымалі прыкладна а 15:30. Праз некалькі гадзінаў журналістаў вызвалілі з міліцыі, але забралі ва ўсіх смартфоны, у Мураўёва забралі дрон і камеру. 

На кожнага склалі пратакол паводле арт. 22.9 КаАП. Журналістаў будуць судзіць.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!