312

У Сейме Польшчы адкрываецца выстава, прысвечаная Анджэю Пачобуту

25.01.2023 Крыніца: Еўрарадыё

“Пераслед за польскасць” — так называецца выстава, прысвечаная журналісту Анджэю Пачобуту, — паведамляе Еўрарадыё.

Арганізатары гэтай экспазіцыі распавядаюць пра сапраўдныя матывы, з якіх дзейнічаюць беларускія ўлады, праз гісторыю журналіста.

Суд над Анджэем Пачобутам пачаўся 16 студзеня ў Гродне. Актывіста польскай меншасці вінавацяць у распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. За кратамі Пачобут знаходзіцца з 25 сакавіка 2021 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Чытайце яшчэ: 

У Гомелі адцэнзуравалі муралы: з іх знік лагатып вядомага партала

У падтрымку зняволенага журналіста-юбіляра Андрэя Аляксандрава BYSOL разыграе арыгінальную футболку “Ліверпуля”

Журналіст Павел Падабед не выйшаў на волю пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!