657

У сераду зноў затрымлівалі журналістаў. Вызвалілі

15.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Увечары 15 ліпеня ў цэнтры Мінску былі затрыманыя журналіст “Радыё Свабода” Антон Трафімовіч і пазаштатная карэспандэнтка агенцтва БелаПАН Віялета Саўчыц. Прыкладна а 19:40 АМАП затрымаў журналістаў на скрыжаванні Нямігі і вуліцы Караля.

Перад затрыманнем Антон Трафімовіч вёў жывы рэпартаж ад будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Пасля закрыцця ЦВК а 19-й гадзіне на вуліцы Мяснікова АМАП пачаў затрымліваць людзей з чаргі, вуліцу перакрылі аўтазакамі і сілавікамі.

Прыкладна а 20:40 журналістаў вызвалілі з міліцыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!