928

У сераду пачынаюць судзіць журналістаў, якіх затрымлівалі ў Мінску РАСКЛАД СУДОЎ

11.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У нядзелю, 11 кастрычніка, па усёй Беларусі сілавікамі былі затрыманыя 43 журналісты. Пасля доўгага разбіральніцтва на калег, затрыманых у Мінску, склалі адміністрацыйныя пратаколы за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Журналістаў вінавацяць у тым, што яны нібыта не адгукнулася на словы супрацоўнікаў міліцыі, якія прасілі «пакінуць пэўнае месца, неабходнае для забеспячэння грамадскага парадку».

Калегі называюць гэта хлуснёй. Прадстаўнікі прэсы былі абазначаныя і мелі пры сабе пасведчанні, іх затрымлівалі ў розных месцах нібыта для праверкі дакументаў.

Многія маюць відэа свайго затрымання. Згодна з Законам аб СМІ, журналісты мелі права знаходзіцца ў месцы масавай акцыі. Ніякага непадпарадкавання не аказвалі.

Нягледзячы на гэта, з серады ў судзе Кастрычніцкага раёна (вул. Сямашкі, 33) пачынаюцца адміністрацыйныя працэсы над журналістамі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала расклад судоў:

Дзмітрый Дзмітрыеў, ("Новы Час") — 14 кастрычніка,  15:00.

Аляксей Носаў (Onliner.by) — 16 кастрычніка, 11:00.

Таццяна Каравянкова (БелаПАН) — 16 кастрычніка, 11:00.

Ягор Марціновіч ("Наша Ніва") — 16 кастрычніка, 11:00.

Наста Бойка ("Белорусы и рынок") — 16 кастрычніка, 11:00.

Аляксей Івашкевіч ("Белорусы и рынок") — 16 кастрычніка, 11:00.

Сяргей Сацюк (БелаПАН) — 20 кастрычніка, 11:00.

Аляксандр Уладыка (Onliner.by) — 20 кастрычніка, 10:00.

Аляксандр Ружэчка (Onliner.by) — 20 кастрычніка,  11:00.

Алена Таўкачова (Tut.by і БелаПАН) — 20 кастрычніка, 12:00.

Павел Крычко ("Народная Воля") — 20 кастрычніка, 14:00.

Надзея Бужан ("Наша Ніва") — 21 кастрычніка, 15:00.

Ірэна Кацяловіч ("Наша Ніва") — 24 кастрычніка, 15:00 (дата суду можа змяніцца).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!