НЕ - ВАЙНЕ!
281

У сеціве з’явіўся сайт пра палітзняволеных беларусак

27.09.2022 Крыніца: Новы час

Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак.

Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах — беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын.

На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны.

«Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем'і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні! Салідарнасць, любоў, вытрымка і чалавечнасць — наша зброя і ўратаванне», — адзначыла Яўгенія Доўгая.

Раней Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Instagram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі, зрабіць так, каб пра палітвязенак не забыліся ў час вайны.

На сёння Instagram «Палітвязенкі» мае больш за тысячу падпісчыкаў.

Падтрымаць праект можна праз Патрэон і Пэйпал.

Чытайце яшчэ:

«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус»

Google, Meta і Microsoft паабяцалі тэхнічную падтрымку незалежным медыя Беларусі

"Пакаянныя" відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!