250

У рэгіёнах у Сусветны дзень свабоды прэсы бажаўцы раздавалі спецвыпуск “Народнай Волі”

04.05.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Спецвыпуск газеты  “Народная Воля” прысвечаны свабодзе прэсы ў Беларусі.

У нумары спецвыпуска змешчаны адмысловы ўкладыш «Свабодная прэса: беларускія рэаліі», зроблены ў выніку сумеснага праекта “Народнай Волі” і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

На старонках спецпраекта распавядаецца пра тое, з якімі цяжкасцямі падчас сваёй працы сустракаюцца журналісты ў нашай краіны, як працуецца калегам у суседніх дзяржавах, можна азнаёміцца з інтэрв’ю старшыні БАЖ Андрэя Бастунца і міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча.

Спецвыпуск газеты сябры ГА БАЖ" раздавалі людзям у Магілёве, Віцебску, Глыбокім, Барысаве, Мінску.

Мэта гэтага спецвыпуска — інфармаваць людзей пра стан СМІ ў краіне, сітуацыю са свабодай слова — адным з важнейшых правоў чалавека.

У Барысаве "Народную Волю" раздавалі на рынку. Кіраўнік Барысаўскай суполкі Аляксандр Зянкоў распавёў, што мясцовыя журналісты таксама з'ездзілі да магілы Анатоля Удавічэнкі — заснавальніка незалежнай газеты “Борисовский курьер”.

БАЖ зладзіў шэраг сустрэч у другі дзень выставы "СМІ ў Беларусі" ФОТЫ

БАЖ удзельнічае ў выставе "СМІ ў Беларусі" ШМАТ ФОТА