1472

У рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» зноў прыйшлі сілавікі. Гэта трэці ператрус за паўгода

09.12.2021 Сюжэт: Распространение печатных СМИ

Раніцай 9 снежня ў рэдакцыю недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У выніку сілавікі забралі  флэш-картку і некаторыя дакументы.

Папярэдні раз у рэдакцыю «Ганцавіцкага часу» прыходзілі сёлета 5 кастрычніка — таксама супрацоўнікі ДФР. У выніку таго ператрусу забралі камп’ютарную тэхніку, якую не вярнулі дагэтуль.

Ператрусы былі і ўлетку 2021 года — як у рэдакцыі, так і ў работнікаў. Тады апаратуру забіралі супрацоўнікі КДБ, якія казалі, што журналісты праходзяць у якасці сведкаў па крымінальна справе. Напрыканцы лістапада ўсю тэхніку рэдакцыі і журналістам КДБ вярнула.

Па прыблізных падліках, за апошні год у рэдакцыі «Ганцавіцкага часу» і ў супрацоўнікаў выдання прайшло больш за 15 ператрусаў і аглядаў.

Днямі Брэсцкая друкарня абвесціла, што адмаўляецца друкаваць газету «Ганцавіцкі час» ад пачатку 2022 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!