Ператрус у рэдакцыі “Ганцавічскага часу” праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта дзяржкантролю.
Сілавікі цікавіліся, у першую чаргу, фінансамі і бухгалтэрыяй, у выніку ператрусу забралі ўсе камп’ютары і тэлефоны. Бліжэй да вечара стала вядома, што галоўны рэдактар газеты Пётр Гузаеўскі зараз дома, але без сродкаў сувязі.
Газеце "Ганцавіцкі час" 19 гадоў. Яна зарэгістраваная Міністэрствам інфармацыі, належыць кампаніі "Медыя-Ганцавічы", якая заснавала і сайт "Першы Рэгіён". Сайт "Першы Рэгіён" — прыватнае медыя. Працуе для шэрагу гарадоў Брэсцкай вобласці: Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганцавіч, Драгічына.