НЕ - ВАЙНЕ!
344

У рэдакцыі бабруйскіх СМІ прыйшлі паведамленні аб мініраванні

03.11.2022 Крыніца: Служба маніторынгу БАЖ

Як стала вядома БАЖ, 1 лістапада на электронную пошту двух бабруйскіх медыяў прыйшлі паведамленні пра мініраванне памяшканняў рэдакцый.

Паводле не пацверджанай афіцыйна інфармацыі, лісты атрымалі ў дзяржаўнай газеце “Бабруйскае жыццё” і ў прыватнай “Коммерческий курьер”. Таксама ёсць звесткі, што паведамленне нібыта адпраўлялі і ў газету “Вечерний Бобруйск”, але яно не дайшло, бо аўтары ліста ўказалі няправільны адрас.

Супрацоўнікі бабруйскіх медыяў у прыватнай гутарцы паведамілі, што такія лісты сапраўды былі. У адну з рэдакцый пасля прыходзілі прадстаўнікі Следчага камітэта.

Ці праводзіліся эвакуацыі, правяркі, ці знайшлі тых, хто рассылаў паведамленні, нам пакуль невядома.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!