НЕ - ВАЙНЕ!
341

У райцэнтрах Магілёўшчыны закрыюць усе газетныя кіёскі

24.06.2022 Крыніца: Наша Ніва

Кіёскі «Магілёўаблсаюздруку» застануцца толькі ў Магілёве і Бабруйску. Цяпер прадпрыемства шукае пакупнікоў і арандатараў на свае гандлёвыя аб'екты.

Як піша Mayday, работа ў невялікіх гарадах стала настолькі стратнай, што прадпрыемству больш выгадна згарнуць дзейнасць. Не дапамагло нават тое, што «Магілёўсаюздруку» дазволілі гандляваць прадуктамі харчавання: цукрам, мукой, сланечнікавым алеем.

У вобласці ў прадпрыемства было 4 філіялы, 7 участкаў і 224 гандлёвыя кропкі. Са студзеня 2022 года ў рэгіёнах пачаліся праблемы з выплатай заробкаў. Людзям прапаноўвалі звольніцца альбо сысці ў адпачынак за свой кошт. 

Чытайце яшчэ:

Коска ператвараецца ў Палатно: стала вядома новая назва рэгіянальнага медыя

Палітзняволенаму аўтару «Вікіпедыі» прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»

Праз дваццаць гадоў: Як судзілі журналістаў «Пагоні»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!