Раней згаданы партал Zerkalo.io, які стварыла каманда разгромленага партала Tut.by, быў заблакаваны ў Беларусі. Яго матэрыялы суд прызнаў "экстрэмісцкімі".
Блакіроўка звязана з рашэннем Генпракуратуры 27-31-2020/Ід2145-2 на падставе артыкула 15.3 Федэральнага Закона «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі», паведамляе "Зеркало".
Рэдакцыя атрымала апавяшчэнне ад Раскамнагляду з тлумачэннем прычын блакіроўкі на тэрыторыі Расіі На скрыншоце — поўнае "апісанне забароненай інфармацыі".
Раней Раскамнагляд заблакаваў шэраг расійскіх медыя: "Медузу", "Бі-бі-сі", "Радыё Свабода", Deutsche Welle, "Голас Амерыкі" і іншых. Прычына — распаўсюджванне «хлуслівай інфармацыі адносна сутнасці спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны».
На московской частоте "Эха Москвы" заработает государственная радиостанция Sputnik