НЕ - ВАЙНЕ!
274

У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты "Белорусы и рынок"

21.06.2022 Крыніца: Еўрарадыё

У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах Radio France internationale і газеты "Белорусы и рынок". Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга. 

Як паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга, на сайце былі раскрытыя страты асабовага складу Узброеных сіл Расіі ва ўкраінскай вайне — гэтая інфармацыя лічыцца забароненай.

Месяц таму, 18 траўня, у Беларусі быў затрыманы і ўзяты пад варту дырэктар газеты Канстанцін Залатых.

Наколькі вядома, яго вінавацяць па ч. 2 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Праваабаронцы прызналі Залатых палітвязнем.

Чытайце яшчэ:

Визуал Instagram-страницы Hrodna.life признали экстремистским

В Гродно задержали журналиста Николая Маркевича

«Мне не гавораць, куды адправілі Ігара». Журналіста Свабоды Лосіка этапавалі з СІЗА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!