НЕ - ВАЙНЕ!
586

У Расіі хочуць расшыфроўваць трафік Skype і Viber

04.10.2016 Крыніца: euroradio.fm

Расійскія кампаніі шукаюць спосабы перахапіць і расшыфраваць трафік папулярных месенджараў — WhatsApp, Viber, Telegram, Facebook Messenger і Skype. Робіцца гэта пад лозунгам барацьбы з тэрарызмам.

Як піша расійскай газета "КоммерсантЪ", падрадчыка для гэтай працы шукае кампанія Con Certeza, якая распрацоўвае сістэмы тэхнічных сродкаў для забеспячэння функцый аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на сетках аператараў сувязі.

Выданне атрымала копію перапіскі паміж Con Certeza і тэхнічным спецыялістам адной з расійскіх кампаній у сферы інфармацыйнай бяспекі. З яе вынікае, што замоўца хоча расшыфроўваць трафік з асноўных месенджараў — WhatsApp, Viber, Facebook Messenger, Telegram, Skype для платформаў iOS і Android.

Пачаць працу мяркуецца з Viber. На даследаванне кожнага месенджара даецца два месяцы.

Прадстаўнікі Viber, Telegram, WhatsApp, Facebook Messenger і Microsoft, які валодае Skype, адмаўляюцца ад каментароў, піша "КоммерсантЪ".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!