192

У Расеі крымскага блогера асудзілі да двух гадоў турмы

02.10.2019 Крыніца: "Радыё Свабода"

Паўднёвы вайсковы акружны суд расейскага Растова-на-Доне 2 кастрычніка абвясьціў прысуд грамадзянскаму журналісту, блогеру з Крыма Нарыману Мэмэдзімінаву, якога абвінавацілі ў публічных закліках да тэрарызму.

Нарыман Мэмэдзімінаў

Суд прысудзіў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі, паведамляе праект "Радыё Свабода" "Крим.Реалии".

Напярэдадні Мэмэдзінаў выступіў з апошнім словам, дзе назваў «шаблонным» судаводзтва і права ў Расеі, а таксама заклікаў журналістаў працягваць праводзіць працу па інфармаваньні аб сытуацыі ў Крыме і судовыя працэсы над жыхарамі паўвострава.

У Кіеве на Майдане Незалежнасьці 1 кастрычніка адбылася акцыя ў падтрымку блогера.

Расейскі пракурор прасіў пакараць Нарымана Мэмэдзінава шасьцю гадамі калёніі агульнага рэжыму.