Выконваць абавязкі праграмнага дырэктара каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі будзе святар Аляксандр Улас. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве на сустрэчы святароў-дырэктараў РМ з розных краін свету. 6 верасня беларускі святар здзейсніў святую Імшу ў прамым эфіры «Радыё Марыя Украіна», паведамілі ў рэдакцыі РМ.
Дарэчы, ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі - непадалёк ад цэнтру Мінска, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.
- «Радыё Марыя» - гэта радыё, вакол якога заўсёды шмат валанцёраў і гасцей, таму месца для студыі падбіралі такім чынам, каб усе, хто хоча жыць жыццём радыё, маглі лёгка туды дабрацца, - пракаментавалі ў рэдакцыі.