Перад пачаткам акцыі на Плошчы Свабоды ў Мінску міліцыя затрымала карэспандэнтаў і абсталяванне здымачнай групы нямецкага тэлеканала ARD.
— Спачатку супрацоўнікі міліцыі загадалі пакінуць нам Плошчу Свабоды, а потым затрымалі нас і нашага кіроўцу, у машыне якога знаходзіцца тэлевізійнае абсталяванне, — распавёў прэс-службе БАЖ нямецкі журналіст Дэміян вон Остэн, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі.
Пазней журналістаў вызвалілі, а кіроўцу пратрымалі каля 2,5 гадзінаў..
Праз 2,5 гадзіны кіроўцу разам з тэхнікай адпусцілі. Такім чынам супрацоўнікі міліцыі сарвалі працу нямецкіх журналістаў падчас акцыі.
Гэта быў першы сур’ёзны інцыдэнт з затрыманнем журналістаў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.