325

У Празе акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі прайшла з удзелам прадстаўнікоў улады горада і краіны

09.09.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

8 верасня беларусы Прагі правялі акцыю ў падтрымку журналістаў, якія патрапілі пад рэпрэсіі ў Беларусі.  У акцыі ўдзельнічалі мэр горада Прагі Здэнэк Грыб і супрацоўнік канцылярыі прэзідэнта Чэшскай рэспублікі Пэтр Перунчык. 

Адзначаць дзень салідарнасці з журналістамі пачалі пасля падзеяў, звязаных з гісторыяй Чэхаславакіі. Падчас Другой сусветнай вайны ў засценках гестапа знаходзіўся пісьменнік і журналіст Юліус Фучык. Там за кратамі ён напісаў сваю знакамітую кнігу «Рэпартаж з пятлёй на шыі».

8 верасня 1943 года Юліуса Фучыка расстралялі нацысты. У 1950 годзе пасмяротна ён атрымаў Міжнародную прэмію Міра. Ад 1958 года 8 верасня стаў міжнародным Днём салідарнасці журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!