512

У праўладным Саюзе журналістаў з'явіўся ўпаўнаважаны па абароне журналістаў — Аляксандр Шпакоўскі

26.11.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Праўладны эксперт Аляксандр Шпакоўскі стаў упаўнаважаным па абароне журналістаў Беларускага саюза журналістаў. На пасаду амбудсмена ён быў абраны на чарговым з'ездзе арганізацыі.

Кіраўнік праўладнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў патлумачыў, што Шпакоўскі ўваходзіць у Нацыянальны камітэт бяспекі журналістаў разам ў прэс-сакратарамі і службовымі асобамі сілавых ведамстваў: МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры.

«Галоўная мэта гэтага камітэта — абарона журналістаў ад любых перашкодаў да ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці», — патлумачыў Крывашэеў «Советской Белоруссіі».

Як уяўляе Шпакоўскі абарону журналістаў? Вось што ён каментаваў з нагоды ранення карэспандэнткі «Нашай Нівы» Наталлі Лубнеўскай:

«Я спачуваю спадарыні Лубнеўскай і спадзяюся, што ўсе абставіны яе ранення падчас знаходжання ў эпіцэнтры масавых беспарадкаў будуць належна расследаваныя. … Адзначу, што рэдакцыя «Нашай Нівы» сістэматычна дапускае публікацыю вельмі тэндэнцыйных матэрыялаў, накіраваных на распальванне канфлікту ў грамадстве і змяшчаюць недакладную інфармацыю».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!