203

У Полацку суд пакараў арыштам прафсаюзнага лідара і журналіста Мікалая Шараха

07.03.2023 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У судзе г. Полацка і Полацкага раёна 7 сакавіка прайшло судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе Мікалая Шараха. Яго судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч. 2 арт. 19. 11 КаАП — за падпіску на "Байпол" і “Байхелп”. У выніку суддзя Раіса Штуро прызнала Мікалая Шараха вінаватым і пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Нягледзячы на тое, што Мікалай Шарах выдаліў сваю старонку ў Facebook яшчэ чатыры месяцы таму, у судзе былі паказаныя скрыншоты старонкі за 9 лютага 2023 года з падпіскай на так званыя экстрэмісцкія каналы. Пры гэтым суддзя зазначыла, што 2 сакавіка ў інтэрнэце гэтай інфармацыі не было. Адвакат Мікалая Шараха таксама звяртаў на гэта ўвагу, але суд ўсё ж такі прызначыў пакаранне.

На суд падтрымаць Мікалая Шараха прыйшлі яго сябры і калегі. Мяркуецца, што адбываць арышт ён будзе ў наваполацкім ЦІПе.

Нагадаем, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага і журналіста Мікалая Шараха супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўчора ў яго дома ў Полацку.

Чытайце яшчэ: 

«Гэта акт запалохвання». БАЖ назвала чаканым статус «экстрэмісцкага фармавання»

Былыя журналісты «Белсату» распавялі пра жыццё ў эміграцыі ў ЗША

ГосСМИ и пропагандисты часто используют антисемитские высказывания и остаются безнаказанными. Zerkalo приводит примеры

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!