442

У Пінску журналістаў, якія асвятлялі акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, выклікаюць у міліцыю

30.12.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Карэспандэнта сайта «Медиа-Полесье» Яўгена Нікалаевіча і карэспандэнта тэлеканала «Белсат» Віктара Ярашука апыталі 27 снежня.

У позвах у міліцыю сказана, што журналісты запрашаюцца ў якасці асоб, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Нікалаевіч і Ярашук асвятлялі акцыю пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ў Пінску 20 снежня.

У гарадскім аддзеле міліцыі Яўген Нікалаевіч быў папярэджаны, што яго апытваюць у якасці сведкі па адміністрацыйнай справе. Віктару Ярашуку нічога не тлумачылі.

На 30 снежня па тэлефоне ўчастковы Пінскага ГАУС выклікаў на апытанне яшчэ аднаго прадстаўніка «Медиа-Полесья» — Васіля Мацкевіча.

Журналісты «Медиа-Полесья» падчас акцыі былі пазначаныя бейджамі і мелі пры сабе рэдакцыйнае заданне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!