255

У Пінску спынілі адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да трох журналістаў

10.01.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Падчас акцыі супраць інтэграцыі журналісты былі пазначаныя і мелі пры сабе рэдакцыйнае заданне.

Нагадаем, карэспандэнтаў сайта «Медиа-Полесье» Яўгена Нікалаевіча і Васіля Мацкевіча, а таксама карэспандэнта тэлеканала «Белсат» Віктара Ярашука напрыканцы снежня выклікалі  позвамі ў аддзяленне міліцыі для апытання пасля асвятлення ў СМІ акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Пінску 20 снежня.

Пра спыненне адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да сябе і калег Васіль Мацкевіч даведаўся 8 студзеня падчас першага судовага пасяджэння над удзельнікамі пінскай акцыі, якіх у выніку пакаралі штрафамі.

Спыненая справа і ў дачыненні пісьменніка Паўла Ляхновіча — яго наогул не было на супрацьінтэграцыйным пікеце.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!