1313

У Пінску памёр журналіст «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч. У яго ўзялі тэст на каранавірус

11.04.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Мінулай ноччу ў рэанімацыі Пінскай раённай бальніцы памёр журналіст сайта «Медиа-Полесье», сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Васіль Мацкевіч. 

Пра гэта БАЖ паведамілі родныя журналіста.

Сын журналіста, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змешчаны ў інфекцыйную бальніцу.

Таксама рэдактару выдання Святлане Гарда патэлефанавалі з Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і пацікавіліся арганізацыяй працы медыя ў апошні час. І хоць журналісты працавалі аддалена, сказалі, што ўсё роўна будуць праводзіць дэзінфекцыю пінскага офіса, — паведамляе "Медиа-Полесье".

Нашаму калегу было 46 год.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім калегі.

Рэдакцыя Медыя-Палесся просіць усіх неабыякавых людзей паўдзельнічаць у зборы сродкаў для падтрымкі сям'і.

У журналіста засталіся састарэлы бацька і 18-гадовы сын-студэнт. Сын мае патрэбу ў аперацыі, і бацька збіраў грошы на гэта... Не паспеў...

Дапамогу можна пералічыць ТУТ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!