167 0

У Пецярбургу памёр зьбіты журналіст. Вось што ён казаў пра Пуціна

20.04.2017 Крыніца: Радыё Свабода

У Марыінскай бальніцы Санкт-Пецярбургу памёр зьбіты невядомымі сузаснавальнік газэты «Новы Пецярбург» 73-гадовы Мікалай Андрушчанка.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/db37bd5d-1aa5-468f-ba84-5f40b7ebc2b4_w1023_r1_s.jpg

Ён быў адным з самых яркіх крытыкаў Уладзіміра Пуціна ў 90-я гады і адзіным у тыя гады, хто выказваў асьцярогі з нагоды таго, што ўлада ў Расеі паступова пераходзіць у рукі спэцслужбаў.

Вось што распавёў Андрушчанка пра ўзыходжаньне Пуціна да ўлады і аб яго закліках «рабіць бабкі» ў інтэрвію тэлепраекту Свабоды «Настоящее Время»

На Мікалая Андрушчанку напалі 9 сакавіка сёлета, калі ён ішоў на дзелавую сустрэчу з рэдакцыі «Новага Пецярбурга». Ноччу хуткая дапамога забрала яго з чэрапна-мазгавой траўмай у лякарню. «Пасьля шпіталізацыі Мікалаю Сцяпанавічу правялі апэрацыю на мозгу, увялі яго ў мэдыкамэнтозную кому, падключылі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Пару дзён таму адключылі, ён стаў самастойна дыхаць, але сёньня раніцай памёр.», — паведаміла дырэктарка «Новага Пецярбурга» Аляўціна Агеева. У 2007 годзе Мікалай Андрушчанка быў арыштаваны і зазнаў катаваньні ў СІЗА. У 2009-м суд прысудзіў яму штраф паводле абвінавачваньня ў экстрэмізму і паклёпе. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў журналіста палітвязьнем.

Каментары