536

У палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

07.06.2023 Крыніца: Радыё Свабода

Маці Ларысы Шчыраковай было 80 гадоў. Яна летась цяжка перанесла каранавірус, зьявіліся шматлікія ўскладненьні. Апошнія месяцы яна не рухалася самастойна, была прыкаванай да ложка. Яе даглядаў 88-гадовы муж, тата Ларысы, піша Свабода.

Былая журналістка была затрымана ў Гомлі 6 сьнежня 2022 году. Яе сына Сьвятаслава зьмяшчалі ў прытулак. Пазьней ён вярнуўся да сваякоў.

Ларысу Шчыракову абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (артыкул 369-1 Крымінальнага кодэксу). Вядома, што ёй дадалі яшчэ адзін крымінальны артыкул. Але адвакат мае падпіску аб неразгалошваньні, таму гэты артыкул невядомы. Справу ўжо перадалі ў суд для разгляду. 30 траўня Ларыса мела першае спатканьне з сынам у гомельскім СІЗА.

БАЖ выказвае глыбокія спачуванні блізкім і родным...

Чытайце яшчэ:

«Для іх падзеі ў нашым рэгіёне — гэта канфлікт Расіі з краінамі-спадарожнікамі». Беларускі журналіст пра наведванне Паўднёвай Карэі

«Размаўляць на роднай мове, каб будаваць "лінгвістычныя межы"». Эксперты абмеркавалі, як расійская агрэсія змяняе постсавецкую прастору

Команда The Village Беларусь покидает проект из-за отсутствия финансирования

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!