381

У Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак

08.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дома ў Ігара Казмярчака адбыўся ператрус у 6:30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт.

Таксама з 6 раніцы ператрус адбыўся ў фатографа сайта Дзяніса Дубкова.

Як стала вядома сваякам і сябрам Ігара Казмярчака,  заснавальніка Аршанскага незалежнага сайта orsha.eu дапыталі пра псаванне гарадскіх збудаванняў надпісамі палітычнага зместу. Міліцыянты распачалі крымінальную справу паводле арт. 341 КК РБ. Пра якія аб'екты гарадской інфраструктуры вядзецца ў гэтай справе, застаецца невядомым.

Ігар Казмярчак затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў Аршанскім ІЧУ.

Сення ўранні ператрус адбыўся і ў Дзяніса Дубкова, фатографа сайта orsha.eu. Хлопца таксама вазілі на допыт, але праз некалькі гадзінаў адпусцілі. Сутнасць размоваў у міліцыі ен не раскрывае, спасылаючыся на падпіску аб не разгалошванні таямніцы следства.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!