1443

У офісе БАЖ адбываецца сустрэча Экспертнай фрылансерскай групы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

15.11.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Фрыланс-журналістыка

У офісе БАЖ адбываецца сустрэча Экспертнай фрылансерскай групы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (FREG — Freelance Experts’ Group).

Удзельнікі сустрэчы, а гэта прадстаўнікі саюзаў журналістаў з розных еўрапейскіх краін, абмяркоўваюць праблемы ў працы журналістаў-фрылансераў, праблемы легалізацыі фрылансераў у Беларусі, а таксама парадак дня канферэнцыі “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”, што адбудзецца заўтра ў Мінску.

Сустрэча адбываецца пад кіраўніцтвам дырэктаркі Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рэнаты Шродар.

Пазней на сайце з'явіцца разгорнуты матэрыл па тэме.

Прадстаўнік Нямецкага саюза журналістаў: Не называйце нас прапагандыстамі, не вініце пасярэдніка

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!