90 0

У Нямеччыне затрымалі падазраванага па справе аб забойстве балгарскай журналісткі

10.10.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

У Нямеччыне затрыманы падазраваны па справе аб забойстве балгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай, паведамляюць балгарскія СМІ са спасылкай на крыніцы.

Падазраваны - 21-гадовы жыхар горада Русе Севярын Красіміраў, паведамляе тэлеканал Nova. Яго ДНК супаў з біялагічным матэрыялам з месца злачынства.

Паводле непацверджаных звестак, следства лічыць, што ён не планаваў загадзя напад на Марынаву і ўчыніў яго спантанна.

30-гадовую тэлежурналістку Вікторыю Марынаву, што пісала пра карупцыйныя злачынствы, згвалтавалі і забілі 6 кастрычніка ў горадзе Русе.

Па справе аб забойстве Марынавай быў затрыманы грамадзянін Румыніі ўкраінскага паходжання; пазней яго адпусцілі.

Каментары