671

У нядзелю затрымалі 8 журналістаў, трое засталіся за кратамі

08.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

8 лістапада ў Мінску і Віцебску сілавікі зноў затрымлівалі журналістаў. У Мінску затрымалі Святаслава Зоркага (ужо вызвалілі), Яна Аўсеюшкіна, Арцёма Ляву і Віктара Талочку (ужо вызвалілі).

Яшчэ стала вядома, што затрыманы журналіст Яўген Шапчыц.

Таксама “Спутнік” паведамляў пра затрыманне двух расійскіх журналістаў, якіх пасля затрымання даставілі ў Партызанскі РУУС, а пазней вызвалілі. Іх імёны не называліся.

У Віцебску міліцыянты затрымлівалі журналістку Алену Шабуня. У аддзеле міліцыі ёй уручылі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 22.9 КаАП — за супрацу з замежным СМІ без акрэдытацыі,  пратрымалі ў пастарунку некалькі гадзін, пасля вызвалілі.

Такім чынам, па стане на 22:00, усяго 8 лістапада было затрымана 8 журналістаў. З іх засталіся за кратамі — трое: Арцём Лява, Ян Аўсеюшкін і Яўген Шапчыц.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!