423

У нядзелю ў Мінску затрыманыя Дзяніс Боршч, Сяргей Казловіч і Мікалай Мамінаў

21.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Падчас асвятлення Маршу справядлівасці ў нядзелю ў Мінску міліцыя затрымала журналіста Дзяніса Баршча  і аўтара YouTube-блога «Не по телику» Сяргея Казловіча.

Журналіст Дзяніс Боршч быў затрыманы ў раёне Палаца Незалежнасці, дзе здымаў акцыю. Увечары стала вядома, што журналіста адправілі ў ізалятар у Жодзіна.

21 верасня стала вядома, што затрыманага 20 верасня ў Мінску журналіста Дзяніса Баршча вызвалілі з ізалятара ў Жодзіна. Над  ім быў суд, але суддзя адправіў справу на дапрацоўку.

 

Пра затрыманне аўтара YouTube-блога «Не по телику» Сяргея Казловіча стала вядома позна ўвечары. Сяргей Казловіч звольніўся з дзяржаўнага тэлебачання 10 жніўня 2020 года. У чым яго вінавацяць пакуль невядома.

Таксама ўвечары са сваёй кватэры ў Мінску быў выкрадзены фатограф і дакументаліст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Мікалай Мамінаў. Дзе ён і ў чым яго вінавацяць, пакуль невядома.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!