334

У нядзелю ў Маладзечне затрымлівалі журналістаў «Рэгіянальнай газеты»

20.06.2021 Крыніца: Зоя Хруцкая, "Рэгіёнальная газета"

Сёння да камяня «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газэль. Міліцыянеры затрымалі шэсць чалавек. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманні некаторыя былі не ў форме. Сярод затрыманых былі двое журналістаў «РГ», адзін мужчына і тры жанчыны.

Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!