203

У Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын журналісты розных краін даслалі дзясяткі паштовак калегам за краты

25.11.2021 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Удзельнікі міжнароднай журналісцкай праграмы “Медыя-дыялог” з Нямеччыны, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны падпісалі і адправілі больш за 40 паштовак і лістоў зняволеным беларускім журналістам.

Акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дню барацьбы за спыненне гвалту ў адносінах да жанчын. На дадзены момант у няволі ў Беларусі знаходзяцца 29 прадстаўнікоў медыя.

17 з 29 зняволеных ў Беларусі  прадстаўнікоў медыя — жанчыны. Часта для жанчын ствараюць "асаблівыя ўмовы ўтрымання" — пазбаўляюць элементарных гігіенічных сродкаў, падсяляюць у камеру бадзяжных людзей з вашамі ды іншае.

Пачытайце падрабязны расповед журналісткі Кацярыны Карпіцкай пра месяц у ІЧУ.

«Людзей дагэтуль працягваюць катаваць». Журналістка Кацярына Карпіцкая расказала пра месяц арышту на Акрэсціна

— Дзясяткі журналістак пацярпелі ад гвалту з боку сілавых органаў Беларусі цягам мінулага года. І вельмі многія з іх працягваюць заставацца за кратамі. Сёння гэта наша агульная бяда, таму на ўсіх міжнародных пляцоўках Беларуская асацыяцыя журналістаў кажа і будзе казаць пра зняволеных калег, падтрымліваць іх і патрабаваць іх вызвалення, — гаворыць арганізатарка акцыі беларуская журналістка Глафіра Жук, якая сама адбыла 30-суткавы арышт у ізалтары на Акрэсціна гэтай вясной.

Затрымалі ў салоне прыгажосці, усю камеру адправілі ў карцар. Журналістка Глафіра Жук распавяла пра 30 сутак на Акрэсціна

Адрасы ўсіх зняволеных калег у нас заўсёды ТУТ.

Настойліва просім дасылаць у турмы менавіта заказныя лісты.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!