603

У Міжнароднай федэрацыі журналістаў – новы прэзідэнт

10.06.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Бельгійца Філіпа Леру абралі новым прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі журналістаў замест брытанца Джыма Бумелы.

Галасаванне адбылося на кангрэсе МФЖ ў французскім горадзе Анжэ. Леру перамог прадстаўніка Бразіліі Цэльсо Шродэра з перавагай у 7 галасоў – 169 супраць 162.

Сярод асноўных задач новы кіраўнік МФЖ назваў аднаўленне адзінства і салідарнасці федэрацыі, узмацненне барацьбы за правы журналістаў і больш празрыстую дзейнасць арганізацыі.

Джыма Бумелу абралі ганаровым казначэем МФЖ, ён застаецца ў кіраўніцтве МФЖ.

На юбілейны, 90-ы кангрэс МФЖ ў Францыю з’ехаліся каля 300 дэлегатаў з усяго свету.

Сярод іх – намеснік старшыні ГА “БАЖ” Міхась Янчук. Нагадаем, у красавіку г.г. Міхася зноў абралі сябрам фінансавай камісіі яшчэ адной журналісцкай арганізацыі – Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!