2117

У Мінску змагаліся за «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі (ФОТА)

24.09.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску адбыліся спаборніцтвы па футболе за «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі. Вынік турніру адрозніваецца ад мінулых гадоў.

На жаль, не атрымалася ў гэты раз зборнай камандзе Беларускай асацыяцыі журналістаў адолець каманды супернікаў на футбольным полі.

Прайграўшы спачатку БНФ, якія сталі пераможцамі турніру ім. Карпенкі, каманда БАЖ затым адзін мяч саступіла будучым другім прызёрам — АГП. Гэты мяч усё і вырашыў.

Перамога з двухзначных лікам над Партыяй зялёных ўжо нічога змяніла.

Аднак старшыня ГА "БАЖ" і ён жа камандны гулец на футбольным полі Андрэй Бастунец кажа, што вынік турніру — не падстава засмучацца, бо  "трава на стадыёнах зелянее, а мудрасць, нібы восень, настае" ...

Такім чынам пераможцамі «Кубка Свабоды» імя Генадзя Карпенкі ў гэтым годзе сталі: каманда партыі БНФ (першае месца), каманда партыі АГП (другое месца), каманда Руху "За свабоду" (трэцяе месца).

За каманду Беларускай асацыяцыі журналістаў гулялі: Юры Зубараў, Юры Пацёмкін, Андрэй Бастунец, Сяргей Гарай, Уладзімер Багданаў, Віталь Цыганкоў, Віталь Зыблюк, Зьміцер Хведарук, Ягор Марціновіч, Мікалай Тамашэвіч.

Фота Уладзімера Багданава

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!