Кацярына Андрэева збіралася асвятляць пікет каля Палаца Незалежнасці. Кароткую акцыю правялі 7 верасня а 18-й гадзіне некалькі падманутых дольшчыкаў.
Журналістка мела пры сабе пісьмовае рэдакцыйнае заданне.
Каля 19.10 двух затрыманых маладых людзей і Кацярыну Андрэеву прывезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска, каля якога дзяжурыў прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.
Прыкладна праз паўтары гадзіны журналістку адпусцілі без складання пратакола.