2753

У Мінску затрымлівалі незалежных журналістак. Іх вызвалілі

22.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску ўвечары серады былі затрыманыя незалежныя журналісткі Любоў Лунёва і Вольга Давыдава.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/140cba01-3270-4cdb-a6c8-9a87171da3e2_w1023_r1_s_0.jpg

У Ленінскі РАУС журналісткі паехалі разам з жонкай Змітра Дашкевіча Настай, бо з'явілася інфармацыя, што Дашкевіч можа быць у міліцыі. Аднак у пастарунку міліцыянты падумалі, што Вольга Давыдава здымае падзеі на мабільны тэлефон і затрымалі журналістак і саму Насту.

У журналістак узялі тлумачэнні і вызвалілі прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. Насту Дашкевіч таксама адпусцілі, але яна засталася побач з РАУСам, спрабуючы даведацца пра лёс свайго мужа.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!