НЕ - ВАЙНЕ!
524

У Мінску затрымалі відэааператара Паўла Падабеда

23.01.2023 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра затрыманне 21 студзеня ў Мінску відэааператара Паўла Падабеда. Пакуль няма разумення, што спрычынілася да актывізацыі праваахоўнікаў у выходны, як і таго, што канкрэтна яму інкрымінуюць.   

Прычыны цікавасці з боку сілавікоў да 43-гадовага журналіста пакуль невядомыя.

Для Паўла Падабеда гэта не першае знаёмства з праваахоўнай сістэмай. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і наступнай пратэснай актыўнасці грамадства журналіста разам з іншымі калегамі неаднаразова дастаўлялі ў аддзяленні міліцыі — як, напрыклад, за асвятленне “маўклівых шэсцяў” 2011-га ў межах акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” альбо перфомансаў падчас датэрміновага галасавання ў “парламент” ад кампаніі “Гавары праўду”.

Тады ўсё збольшага заканчвалася “прафілактычнай гутаркай” з міліцыянерамі ды загадам на выдаленне адзнятага матэрыялу — нават без складання пратакола.  

Увосень 2020 года, калі Беларусь ахапілі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і наступнага гвалту сілавікоў, Паўла Падабеда таксама затрымлівалі за прафесійную дзейнасць пасля адной з акцый пратэсту. У выніку для яго ўсё скончылася без адчувальных наступстваў.

На гэты момант дакладна невядома, ці звязаны арышт Паўла Падабеда з яго колішняй прафесійнай дзейнасцю. 

 

Аднак варта нагадаць, што за кратамі ўжо нямала тых, хто фіксаваў драматычныя падзеі 2020-га. Гаворка перадусім пра відэааператараў Аляксандра Любенчука, асуджанага на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за “ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні”, і Івана Мураўёва, які атрымаў на паўгода меней на падставе аналагічнага абвінавачання. 

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, агулам па ўсёй Беларусі за выкананне сваёй працы ўжо пакараныя зняволеннем ці яшчэ ў чаканні судоў больш за тры дзясяткі прадстаўнікоў незалежных СМІ.   

Чытайце яшчэ:

Кого считают журналистом в Литве и какие права дает статус? Отвечают эксперты

СМІ ў Беларусі ў 2022 годзе

Филиал российского госканала RT во Франции закрыт из-за санкций

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!