729

У Мінску з аншлагам адкрылася фотавыстава Punktum выпускнікоў адукацыйнага курса ГА "БАЖ"

13.02.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Экспазіцыя складаецца з работ выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.  

10 лепшых фотагісторый беларускіх аўтараў прадстаўленыя ў экспазіцыі Літаратурнага музея Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30). На адкрыццё выставы прыйшло вельмі шмат людзей. Cпадзяемся, выстава як плён навучання і працы натхняе наведнікаў да засваення новых кампетэнцый (а адукацыйныя курсы ГА "БАЖ" даюць добрыя магчымасці ў прафесійным развіцці) і творчых  эксперыментаў.

Фотавыстава Punktum — гэта гісторыі пра сталенне, адзіноту, асацыяцыі і ўспаміны пра родны горад, суперажыванне чалавеку...

Аўтары работ:

  • Аляксандр Чугуеў

  • Таццяна Свірэпа

  • Святлана Станкевіч

  • Ксенія Галубовіч

  • Марк Жыгман

  • Аляксей Скрыннікаў

  • Марыя Амеліна

  • Аляксандр Сідарэўскі

  • Алеся Рудовіч

  • Вікторыя Якімава.

Падчас адкрыцця выставы куратар адукацыйнага курса, фатограф Сяргей Балай заўважыў, што аўтары ў працэсе працы над праектамі раскрываюцца абсалютна нечакана. І нават рэпартажнікі са сфармаваным поглядам на фатаграфію ўрэшце знаходзяць тыя кропкі апоры, якія дазваляюць стварыць прыгожую фотагісторыю з пачуццямі і вобразамі.

Наведаць выставу, якая праходзіць у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30), можна да 2 сакавіка.

Бліжэйшым часам сайт ГА "БАЖ" пачне публікаваць работы выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.

Абмеркаваць тэкст можна на старонцы ў FB

Падпісацца на наш Telegram-канал можна ТУТ

#punktum16plus

Кому и как продавать работы — полезные советы от фотографа, который снимает для BBC

Фотапраект "Маладосць. Беларусь"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!