4036

У Мінску ўзнагародзілі найлепшыя рэгіянальныя газеты (ДАДАЛІСЯ ФОТА)

08.11.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фотарэпартаж "Рэгіянальнай газеты"

 

Конкурс “Найлепшая рэгіянальная газета” ладзіла Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.

Вынікі спаборніцтва за 2015 год падвялі ў Мінску 6 лістапада. 12 рэгіянальных газет змагаліся за прызавыя месцы ў 10-і намінацыях.

Гран-пры конкурсу атрымала беларускамоўная “Рэгіянальная газета” (Маладзечна). У намінацыі “Найлепшы рэгіянальны сайт” перамог сайт www.intex-press.by.

У склад журы ўваходзілі: медыяаналітык Аляксандр Коктыш, фатограф Сяргей Гудзілін, карэспандэнт "Gazety Wyborczej" Анджэй Пачобут, мовазнаўца і грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка, блогер Віктар Малішэўскі.

““Знак якасці”, які прысуджае журы, варта размяшчаць на першых палосах  газет і на галоўных старонках сайтаў – каб і вашы чытачы ведалі, што атрымліваюць якасны інфармацыйны прадукт”, – прапанавала намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, віншуючы ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу.

Падрабязнасці – пазней на нашым сайце.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!