648 1

У Мінску ўручылі прэміі бюро «Месяца фатаграфіі» (ШМАТ ФОТА)

04.10.2017 Крыніца: Фота Таццяны Ткачовай для baj.by

Заснаванне прэміі дазваляе фіксаваць важныя падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі. Арганізатары спадзяюцца, што прэмія будзе даваць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі зараз і цяпер, як Архіў Бюро МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.

Праект/фотавыстава 2016 года

3-е месца:

"За сучасную візуальную мову, напружанасць наратыву". Алеся Белявец

“8 гісторый” Валерыя Кацубы. Куратарка Ганна Шпакава
“Кожная трэцяя” і “Фота на памяць” Аляксандра Васюковіча. Куратарка Ганна Шпакава

"З аднаго боку яна засталася па-за ўвагай мiнскiх крытыкаў i гледачоў. З іншага - яна вельмi важная як для мясцовага кантэксту, так i для агульна сусветнага стану. Выстава арганiзавана ў супрацы фатографаў i актывiстаў. Сярод удзельнiкаў як лепшыя беларускiя фатографы, так i пераможца “Iнавацыi” Аслан Гайсумаў i Марына Напрушкiна. Спалучэнне лакальнага i мiжнароднага, супрацы i междысцыплiнарнасць - мне падаецца, што ў такiм кiрунку трэба рухацца". Аліна Дзеравянка

“Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” куратараў Ілоны Дзяргач і Аляксея Талстова

2-е месца:

"За міжнародны фармат і канцэптуальную выверанасць. За даследаванне эвалюцыі цялеснага канону і стэрэатыпаў маскуліннасці ў кантэксце гісторыі мастацтва": Алеся Белявец

“Anatomia. Мужчынскае цела”. Куратарка Дзіна Даніловіч

1-е месца:

"Это целостный социальный проект, который раскрывает нам и противоречия реальности Беларуси, и то как конструируется ее повседневность": Оксана Жгировская

“Кандэнсат” Сяргея Гудзіліна. Куратаркі Ганна Карпенка і Антаніна Сцебур.

Фатограф 2016 года

3-е месца:

Антон Матолька,
Марына Бацюкова з праектам “Сула. Непарыўнае”

Сяргей Гудзілін з праектам “Кандэнсат”

1-е месца:

"Единство художественного взгляда и документальной фотографии, социально-кричащий проект". Алла Шарко

Аляксандр Васюковіч з праектамі “Кожная трэцяя” і “Фота на памяць”

Куратар/ка года
3-е месца:

Ганна Шпакава з праектамі “ПРАФОТА” і “8 гісторый”

Уладзімір Парфянок за куратарскую дзейнасць НЦСМ

2-е месца:

"Яна распачала цікавы праект  White Room для маладых фотамастакоў. Таксама была куратарам шэрагу адметных выстаў і праектаў, сярод якіх адзначу "Анатомію", што сёлета адвёў пільны позірк ад жаночага цела і скіраваў да мужчынскага".

Дзіна Даніловіч з праектамі “Non-fashion” і “Аnatomia. Мужчынскае цела”

1-е месца:

Антаніна Серакова і каманда куратараў выставы “Кандэнсат”

Публікацыя годa

3-е месца:

Аўтарскія публікацыі Вольгі Бубіч

2-е месца:

"Кніга, якую вельмі прыемна трымаць у руках. На маю думку, выдатнае спалучэнне зместу і формы. Лірычная гісторыя аўтара фотасерыі Марыны Бацюковай у вельмі тонкім адчуванні і прачытанні дызайнера Гіціса Скудзінскаса". Іна Наркевіч

Альбом Марыны Бацюковай “Свае гісторыі”

1-е месца:

"Для меня издание каталога Валерия Лобко важно по двум причинам. Первая, Валерий Лобко одна из ключевых фигур минской фотографии. И издательство каталога - это дань памяти, дань истории. Вторая причина, это важность всей серии. Месяц фотографии отказался от публикации собственного каталога в пользу ежегодной книги о значимых фотографах в Беларуси. В этом смысле, каталог Лобко - это первый кирпичик большого здания. В пользу этой будущей перспективы я бы наградила каталог". Антонина Серякова

Альбом Валерыя Лабко “Заўтрашняя фатаграфія”

е>

Каментары

Круто!